chitay-knigi.com » Классика » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 61
Перейти на страницу:
якое ён абачліва захоўваў на дачы: дома маглі сьперці — бо, па-першае, ці мала хто зайздросьціў Міхасю Барадаўкіну? — а па-другое, у горадзе ў яго і так хапала вялікіх і малых справаў. А яшчэ грыбы-ягады, харошая кніжка з голымі кабетамі, і ягоная модная вышываная кашуля — толькі надзеўшы яе, Міхась Барадаўкін садзіўся працаваць, дый наогул адчуваў сябе чалавекам. А яшчэ ў спартовай торбе Міхася Барадаўкіна, што, кажуць, належала самому І. Шакоўскаму, ляжала апавяданьне, ды не абы-якое, а пра вайну. Ім, гэтым пранізьлівым і шчымлівым апавяданьнем, Міхась Барадаўкін думаў прымірыць усіх — ён любіў, калі яго называлі пісьменьнікам, які стаіць па-над сваркамі і інтрыгамі і сваім аўтарытэтам дапамагае знаходзіць кампрамісы. І галоўнае: на дачы не было жонкі.

Жонку Міхась Барадаўкін ненавідзеў. Жонка і натхненьне былі неспалучальныя: жонка цягнула яго да зямлі, а Міхась Барадаўкін быў паэт. Паэт, які нядаўна пачаў пісаць прозу — бо адкрыў у сабе празаіка, як, бывае, адкрываюць кніжку, а там хопа! — і забытая заначка, трыццаць даляраў! Гэты празаік аказаўся неспакойны, злапамятны, нязручны і вельмі таленавіты. А яшчэ празаік вельмі хацеў быць актуальным — і Міхась Барадаўкін стараўся яму не замінаць.

«Што ты мяне ў зямлю закопваеш?» — крычаў ён на жонку. — «Я гэтым выскачкам пакажу, як пісаць!»

«Ты ўсю жызьнь пісаў пра зямлю!» — адказала жонка. — «Ты ні пра што больш ня ўмееш! Аксьціся! Толькі за зямлю цябе і любяць, Міша!»

І тут трэба патлумачыць некаторыя важныя рэчы.

Думаючы пра тое, што наперадзе ў яго тры дні працы, Міхась Барадаўкін меў на ўвазе не зусім тое, што маглі б падумаць далёкія ад літаратуры людзі.

Працаю, якая так хвалявала ягоную чулую да хараства душу, была вялізная і глыбокая яміна, выкапаная на належнай адлегласьці ад яшчэ ня надта абжытай ім хаты. Міхась Барадаўкін задумаў за гэтае лета зладзіць сабе прыбіральню. Старая, што засталася ад мінулага гаспадара, зусім спарахнела — і хадзіць у яе было небясьпечна. Дзьмула зьнізу, збоку, і нават зьверху, і ўсё збудаваньне пагражала ў самы інтымны і прыемны момант паваліцца на свайго гаспадара, пахаваўшы яго пад руінамі.

Таму на пачатку лета Міхась Барадаўкін старую прыбіральню разабраў, пусьціў палову дошак на дровы, а палову проста закінуў чым далей за хату, дзе ў яго захоўвалася рознае ламачча. Туды ж паляцеў і стары, ненадзейны драўляны насьціл. Яміна зрабілася голая, адкрытая ўсім вятрам і вачам — і, як высьветлілася, перапоўненая. Пакаленьні нашых продкаў хадзілі туды па вялікіх і малых справах, думаў Міхась Барадаўкін, у задуменьні стоячы над ямінай. Камусьці шчасьціла, камусьці не. А зямля прымала ўсё — і надежду, і ласку, і пламя.

У рэдкія вольныя хвіліны ён, крэска за крэскаю, намаляваў праект новай прыбіральні. Пакрысе навёз матэрыялу, купіў у райцэнтры шалёўкі, дамовіўся з адным трактарыстам, каб той прывёз усё на гэты зацішны, схаваны ад людзкіх вачэй хутар. У сьпякотныя дні прыбіральня пачынала дыхаць сівой даўніной. І Міхась Барадаўкін у кожны свой прыезд не пераставаў зьдзіўляцца, як добра захавалася тая даўніна. Ён нават падумваў, ці не запрасіць сюды свайго сябра, краязнаўцу і археоляга. Якія пласты гісторыі тут можна было накапаць!

Праца абяцала прынесьці яму даўно забытую асалоду творчасьці. І Міхась Барадаўкін вельмі цешыўся гэтым тром дням, вырваным ім у шэрай будзённасьці. Там, на дачы, усё было напагатове: малаткі, цьвікі, абцугі. Міхась Барадаўкін цярпець ня мог плягіяту. Ён усё рабіў сам — і сваімі рукамі.

А апавяданьне ў торбе Міхася Барадаўкіна было не ягонае, а чужое. Міхась Барадаўкін быў настолькі заслужаны пісьменьнік, што яму ўжо ня трэба было нічога пісаць. Яму трэба было чытаць іншых і шукаць сярод іхных твораў тыя, якія можна было б надрукаваць у вялікім часопісе. Бо Міхась Барадаўкін быў ягоны галоўны рэдактар. Неабходнасьць прачытаць за гэтыя дні некалькі дзясяткаў аркушаў трохі засмучала пісьменьніка. Таму ён вырашыў так: спачатку ён возьмецца за самае нуднае, за апавяданьне, а заўтра ад самай раніцы зоймецца тым, вобраз чаго так соладка халадзіў яму хрыбет.

Маладыя літаратары паважалі Міхася Барадаўкіна. Але сам Міхась Барадаўкін быў ужо немалады, паедзены шашалем творчых дасягненьняў чалавек. Калі ён дабраўся да хаты, ні чытаць, ні пісаць моцы ў яго ўжо не было. Ён дастаў ключы, але вырашыў пасядзець крыху перад дзьвярыма. Цяжка апусьціўся на драўляную лаву, перад якой стаяў шырокі, зроблены з цэльнага кавалку дрэва, стол, дастаў рукапіс… Не. Заўтра. Міхась Барадаўкін адчыніў дзьверы, выпіў, закусіў і пайшоў на агледзіны сваіх уладаньняў.

Мінулы раз ён захінуў яміну поліэтыленам. І цяпер урачыста, быццам здымаючы покрыва з каштоўнай статуі, ён сьцягнуў каламутную плеўку з таго месца, дзе была яміна, задаволена зазірнуў у яе і паглядзеў на неба. Сьпёка была ў самым разгары. Міхась Барадаўкін вярнуўся ў цень, сеў на лаву і паклаў рукі на стол. Падпёр галаву і паспрабаваў уявіць сабе, якой Яна будзе.

Блакітнай. А ўверсе — у нацыянальных колерах. І на кожнай сьцяне — партрэт нейкага нацыянальнага дзеяча. Бяда толькі, сьценаў усяго чатыры, а дзеячоў процьма. Багатая на таленты наша зямля, падумаў Міхась Барадаўкін. Ну, і, вядома, цытаты. І сярод іх (чаму б і не, хіба ён не заслужыў?) — якоесьці чатырохрадкоўе зь ягонага верша.

Так ён сядзеў, падпершы галаву рукой — некалі ягоны здымак у такой позе абышоў усе хрэстаматыі. Міхась Барадаўкін ведаў, што моладзь яго памятае і шануе. Нядаўна адзін такі заявіўся да яго дахаты. Пагаварылі пра мову. Харошы хлопец.

«Глаўнае, любіць сваю землю», — сказаў яму на разьвітанне Міхась Барадаўкін. — «А нацыяналізм — урэдзен. Не так важна, на каком языке ты любіш сваю землю. Зямля, ана не спрашывает. Ана бярот то, што мы ей даём».

Хлопец пайшоў задаволены. Міхась Барадаўкін нават кніжку яму падпісаў. «Маладому арлу ад старога». І подпіс — зухаваты, маладзецкі, быццам у банку на квітанцыі расьпісаўся.

Перад ім на стале былі акуратна раскладзеныя інструмэнты. Абцугі, адкруткі, малаткі, пілкі — і сямейства цьвікоў, усе па росьце, ладныя, дужыя, хваткія, як сыночкі. За два дні ён шмат пасьпее. Да канца лета прыбіральня будзе ўжо стаяць. Цешыць вока і эстэтычнае пачуцьцё. Эх…

Сьпёка зрабілася проста невыноснаю. У гарачым паветры плаваў і плавіўся двор, гарэлі засохлыя кусты, пахла нагрэтай фарбай і выпаленым пяском, дзьве кучы якога былі наспыпаныя тут зь вясны — пісьменьнік яшчэ ня ведаў, для чаго. Міхась Барадаўкін прымружыўся. На дубовы стол, за якім ён сядзеў, адчуваючы дзіўную кволасьць у нагах, падаў цень разгалістай яблыні, пасаджанай яшчэ ранейшым

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 61
Перейти на страницу:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 25 символов.
Комментариев еще нет. Будьте первым.
Правообладателям Политика конфиденциальности