chitay-knigi.com » Классика » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 61
Перейти на страницу:
«Ого!»

«Ды не», — сказаў Міхась Барадаўкін. — «Але каб перакладаць, неабавязкова ведаць мовы».

«О, гэта як гаварыць на языку», — ухвальна пагрукаў нагамі аб лаву Лёччык. — «Каб на ім гаварыць, яго неабавязкова ведаць. Трэба толькі не забывацца піць таблеткі. І хадзіць на распоркі».

«Пачытайце нам тое, што ў вашай торбе», — сказала Лёся. — «Я бачу, як яно адтуль выглядвае».

«Гэта не маё», — неахвотна сказаў пісьменьнік Міхась Барадаўкін.

«А чыё ж?»

«Ну, іншага пісьменьніка… Ён казаў, што пра вайну».

«Нічога! Пра вайну — гэта файна. Кроў цячэ, і страляюць. Нашы! Хэндэ хох! Чытайце!» — узрадаваны Лёччык зьбегаў па рукапіс і ўручыў яго Міхасю Барадаўкіну. Той разгладзіў лісты, расклаў на стале. Тэкст быў зусім незнаёмы, і Міхась Барадаўкін хваляваўся.

«Броня», — сказаў ён. — «Броня».

І ён падняў вочы і неўразумела зірнуў на дзяцей.

«Броня… Што за ерунда? А! Цьху ты! Не браня, а Броня. Гэта назва такая. Імя жэнскае. Панапрыдумляюць… Ну, ладна».

І ён, адкашляўшыся, пачаў чытаць.

«У зямлянцы было цёмна. Ніколі раней буржуйка, добрае вынаходзтва, цяпер ужо, здавалася, далёкіх часоў грамадзянскай вайны, не дыміла, звычайна наганяла лазьневую цеплыню хутка, і ў такі вячэрні час нярэдка адчынялі дзьверы, каб выветрыць сухую духату. Цяпер жа цеплыню выдзьмула за адну хвіліну, як толькі адчынілі дзьверы.

На дварэ гуляла раньняя завіруха, злосная, як сама вайна, як нечаканае варожае нашэсьце. Лес не шумеў — стагнаў многагалоса, то гудзеў трубна, то выў параненым воўкам, то плакаў мноствам дзіцячых галасоў. Вецер не прабіваў сьцяну дрэў, а гнеўна кідаўся на зямлю зь неба, празь вершаліны, слабеў у гальлі, але асобныя яго струмені прарываліся ў „вокны“ — у прагаліны ад паваленых для будаўніцтва лягеру сосен і ўзьвіхрывалі калючы сьнег. Час ад часу такі ветраны абвал абрушваўся на зямлянку, на комін, і тады печ пыхкала полымем і дымам праз усе шчыліны…»

«Чытаць далей?» — зноў падняў вочы Міхась Барадаўкін.

«Чытайце», — кіўнула Лёся.

«Чытайце», — сказаў Лёччык.

І Міхась Барадаўкін працягваў, і яму самому пакрысе зрабілася цікава, што ж там далей.

14. НЯ ХОЧА ГАРЭЦЬ, СУКА

«Ня хоча гарэць, сука», — працадзіў камандзір і нехаця падняўся з тапчана. За ім падняўся Дрыжук, пацягнуў за нагу Сідарава, і той пачаў брыкацца, яшчэ сонны, п’яны, зь зеленаватай смугою ў заліплых вачах.

Каля коміна вісеў на цьвіку ўчарнелы астылы чайнік і паказваў сплюшчаным носам уніз. Побач да сьцяны былі прыхіленыя тры вінтоўкі, і неўзабаве іх, па адной, падхапілі дужыя мужчынскія рукі. Першым наверх вылез Дрыжук, за ім, хапаючыся за засьнежаныя кусты рукамі, Сідараў, і толькі потым, папляваўшы на рукі, на ранішнім сьнезе зьявіўся сам камандзір.

Яны падышлі да іншай зямлянкі і прыслухаліся. Адтуль, як і ўчора, чулася аднастайнае, ледзь чутнае мармытаньне.

«Работа ёсьць работа», — сказаў камандзір. — «І неча тут».

Ён пачаставаў вартавога папяросаю, той прагна запыхкаў, адчыніў завірусе насьціл са сьвежых дошак, і яна кінулася туды і выцягнула на белы сьвет зусім нямоглую старую ў лахманах. Старая мружылася, пераводзячы позірк з вартавога на камандзіра і назад. Урэшце вочы яе спыніліся на твары камандзіра, утаропіліся на ягоны чырвоны, абмарожаны лоб пад футравай шапкай, і з носа старой пачуўся хрыпаты сьвіст.

«Зь яе ўжо зямля сыплецца, а галоўнага адразу вызначыла», — падумаў з ухвалаю камандзір, штурхануўшы старую ў пахілую, як мёртвая асіна, сьпіну.

«Ну што, Броня», — сказаў ён. — «Хадзем. Так трэба. Скора ўсё будзе добра, косьці табе добра пагрэем, адасьпішся нарэшце. Давай».

І старая паслухмяна пайшла наперад. Камандзір паставіў сьпераду яе Дрыжука, а Сідарава ззаду, а сам пайшоў збоку, зьвесіўшы вінтоўку руляю ўніз. Пры сабе ён меў яшчэ вальтэр, засунуты за партупэю, і трафэйную фінку, што тырчала з правага бота. Збоку вісела пара важкіх, зручных гранатаў. Работа ёсьць работа.

Яны выйшлі зь лягеру, і, правальваючыся ў сьнег ледзьве не да калена, рушылі лясной прасекай. Лістапад яшчэ ня скончыўся, а такая завея. Камандзір бачыў наперадзе прамую, як сякера, сьпіну Дрыжука. Ззаду парыгваў Сідараў, гледзячы сабе пад ногі. Трое мужчын вялі старую туды, дзе сасновы лес пераразала неглыбокая лагчына — цяпер яна была зусім засыпаная сьнегам, і толькі той, хто ўжо ведаў гэтае месца, мог адшукаць яе па ледзь бачным цяпер арыенціры — паваленым дрэве, камель якога, падобны да авіябомбы, вытыркаўся сваім канцом зь серабрыстага, яшчэ зь ценямі ночы на ім, пухнатага ледзянога покрыва.

Старая клэпала паміж імі, хістаючыся, як быццам ехала ў клетцы па разьбітай дарозе. Зьлева ад яе вартавога не было, зьлева былі велічныя сосны, застылыя, як на парадзе. Але старая не пабяжыць. Яна і ногі перастаўляе з такой цяжкасьцю, быццам у іх камянёў напхалі. Скрозь лахманы была відаць яе пасінелая, друзлая скура. Сівыя валасы старой завіруха рвала, раскідваючы іх вакол галавы цэлымі жменямі. Колькі ёй гадоў? — падумаў Сідараў. Восемдзесят? Дзевяноста? Яна ўжо была старая, калі ён нарадзіўся на гэты сьвет. А цяпер яны вядуць пагрэць наастачу яе спарахнелыя косьці — і яна паваліцца ў сьнег, а ён, Сідараў, будзе жыць яшчэ доўга. І можа, нават дажыве да канца вайны. Вакол гэтай лагчынкі будуць хадзіць людзі, дзеці. Зьбіраць ягады і грыбы. Чарніцы есьці, пазёмкі ў рот класьці. Калі б заўжды была зіма — сюды нельга было б пускаць дзяцей, бо яны б тут такое пабачылі… Сідараў ведаў, што. А так — лета зробіць сваю справу. Ад старой і мокрага месца не застанецца. Сапрэе ўся, скукожыцца, пачарнее, як той чайнік. І застанецца ад яе толькі дух. Лес пахне такімі старымі — а людзі думаюць, што ігліцай і азонам.

Вось бы за пятку яе зараз схапіць, падумаў Сідараў. Яна б упала тады, проста тварам у сьнег. І лахманы б на ёй задраліся. А то камандзір так і ня дасьць ні на што паглядзець. Толькі на сьнег — а зіма будзе сьнежнай, на сьнег яны яшчэ так наглядзяцца, што любая нагода пафарбаваць яго чырвоненькім падасца сьвятам…

Да лагчыны заставалася яшчэ мэтраў сто. Сьнег хапаў іх за ногі, як, бывае, чапляюцца за ногі розныя недабіткі. І камандзір адчуў, што самы час падбадзёрыць ягоны маленькі атрад:

«Што, Броня? Мерзьнеш, нябось?» — сказаў ён наўмысна гучна, так што нават Дрыжук абярнуўся на яго зь цікавасьцю. Ты не на мяне глядзі, ты наперад глядзі, падумаў камандзір. Не хапала яшчэ ўпусьціць гадзіну.

«А калі на ворага працавала, цёпла было, так, Броня?» — тонкім голасам прамовіў камандзір, зьвяртаючыся хутчэй не да кабеты, а да сваіх падначаленых. — «Калі бульбу

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 61
Перейти на страницу:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 25 символов.
Комментариев еще нет. Будьте первым.
Правообладателям Политика конфиденциальности