chitay-knigi.com » Классика » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 61
Перейти на страницу:
прыгне да бруднай падлогі, і потым — імгла, нябыт, шчасьце, цішыня.

Але яна нічога не зрабіла. Проста адкінула з ілба валасы і ўсьміхнулася:

«Послушайте, я просто хочу помочь. Я знаю, как это трудно — воспитывать дочь без матери. У меня такого опыта, конечно, нет — но эмпатия у меня развита в достаточной мере. Мне вас очень жаль. Просто вы не справляетесь. Дайте другим людям вам помочь. Так будет лучше для всех, и в первую очередь для нашей Сиа. Кстати, почему вы ее так назвали?».

«Ідзіце дамоў», — махнуў рукой бацька. — «Я нікуды вас не пушчу. Эта беспалезна… Я не магу больш чуць ваш ублюдачны Язык».

«У вас бред», — сказала яна і пацягнулася да яго рукой. Ён адхіснуўся.

«Не чапайце мяне!»

«Не ругайтесь», — мякка сказала Тацяна Эдуардаўна і аблізнулася. У бацькі пацямнела ў вачах, і ён кінуўся дамоў. Шчоўкнуў замком. Ён ведаў, што суседзі ўсё бачылі. Што працягваюць глядзець. Што Тацяна Эдуардаўна стаіць зусім блізка, прыхінуўшыся да дзьвярэй — на адлегласьці пальца. І праўда, яна загаварыла, недзе зусім, зусім блізка:

«Откройте, папа, иначе все будет по-другому. Я уже поговорила с соседями. То, что они рассказали, ужасно».

«Ідзіце нахуй», — сказаў бацька нягучна, але выразна, і пайшоў да Лёсі, і над шахматнай дошкай зноў разьвіднела, і больш ня чулася ніякіх грымотаў. І Сіа выйграла тую партыю.

А празь некалькі дзён, адвёзшы Сіа ў школу, ён паволі ехаў па цэнтральнай вуліцы, цягнучыся за нейкім аўтобусам — і пабачыў Тацяну Эдуардаўну, у тым самым плашчы. Яна ішла ўпоравень з машынай, заўважыла яго і памахала рукой, як нічога ніякага. І гэта даканала яго, ён спыніўся, выйшаў — і вось яны ўжо сядзелі ў кавярні, і занадта салодкае пірожнае ліпла да паднябеньня, і грукат лыжачак набліжаў разьвязку.

«Я в отпуске», — казала Тацяна Эдуардаўна. — «Повезло, у вас есть отсрочка. Подумайте».

Потым была гарэлка, і гарадзкі парк, і машына, якая ніяк не хацела заводзіцца. І сталёвыя вочы, якія пакрысе рабіліся проста шэрыя, і ў гэтай шэрасьці хацелася быць самім сабой.

«Вы должны мне все рассказать… Я все равно узнаю».

Назаўтра яна гаварыла ўжо зусім іншае. На той самай канапе, дзе яны любілі гуляць у шахматы зь Лёсяй. Лёся была ў школе, а Тацяна Эдуардаўна гаварыла нізкім, драпежным голасам словы, якія нельга было разабраць. Хапаючыся за яе валасы, уціскаючы яе галаву ў падушку, ён адказваў ёй — і поўсьць на яе загрыўку ўставала, быццам яе варушыў вецер. Задыхаючыся ад уласнай сьліны, ён заганяў у яе свой язык — і яна рабілася мовай. А потым ён заснуў.

Бацька добра запомніў гэтую раніцу. Ён прачнуўся і застагнаў, не расплюшчваючы вачэй, яму здавалася, што ўвесь горад стаіць цяпер у яго на пузе. А побач гучалі галасы. Зусім блізка.

«Вот этот цвет очень хорошо подходит, правда, Сиа?»

Ён ускочыў зь месца, зусім голы, зусім такі, як на тым малюнку, што паказала яму ў школе гэтая страшная жанчына з нагамі ў чорных калготках, якія яму так хацелася пракусіць, каб зь іх пачала сачыцца кроў.

«А теперь нарисуем ему вот такой… такой… чтобы свисал сбоку, так делают собаки, когда им жарко… Что мы ему нарисовали?»

І Лёся адказала — і ў голасе ейным была такая радасьць, якой ён яшчэ ня чуў:

«Язык!»

Тацяна Эдуардаўна сядзела на падлозе, апранутая, у тым самым сваім плашчы. І перад ёй сядзела Лёся і глядзела на веерам раскіданыя алоўкі.

«Вот мы и познакомились», — усьміхнулася Тацяна Эдуардаўна. — «И, как видим, папа немножко ошибался. Все говорят, как люди, и никто пока не умер. Ну, ничего, папы тоже иногда ошибаются. Правда, мое солнце?»

«Праўда», — сказала Сіа, не спускаючы з Тацяны сваіх некалі глыбокіх, а цяпер зусім дзіцячых, дурнаватых, пустых вачэй. — «Тата, а здагадайся, каго мы малюем? Не, спачатку здагадайся, куды я паеду ўлетку?»

Ён ужо ня памятаў, ці ўдарыў яе тады. Здаецца, прамахнуўся. Тацяна Эдуардаўна сышла сама — марудна адступаючы да дзьвярэй, па кроку, па дотыку, які ёй абавязкова трэба было тут пакінуць, па слоўцу, якія ён ня слухаў, такой была ягоная нянавісьць да сябе.

«То, что ты делаешь с ней — преступление», — шыпела яна, рухаючыся сьпінай да праёму дзьвярэй. — «Ты осуждаешь ее на жизнь среди демонов. Среди чудовищ! Никакой мовы нет, нет давно никакой мовы, и никогда не было. Мовы нет, а демоны остались. Тебе с ними удобно, а ее ты калечишь».

Ён замахнуўся, яна прымружыла вочы.

«Чистый Язык вернет ее к жизни», — прасьпявала яна, і валасы яе віліся вакол галавы. — «Иначе нельзя. У детей должен быть чистый голос. Дети — это жизнь. А твоя мова — смерть».

«Я заб’ю цябе».

«Нет, ты не сможешь», — засьмяялася яна. — «Твоя мова не способна даже на это. Она умерла. Ты посадил свою дочь в могилу и не давал ей оттуда вырваться. Но мы это исправим. Очень скоро исправим. Правда, Сиа?»

Больш яна не прыходзіла, затое яны зь Лёсяй пачалі атрымліваць лісты зь пячаткамі і гербамі. Ён не чытаў іх, кідаў пад ногі і таптаў, таптаў так заўзята, што Лёся ахвотна далучалася да яго і ў іх пачынаўся нейкі дзікунскі танец для дваіх. Прыходзілі іншыя людзі, усё часьцей і часьцей, грукалі ў дзьверы, трэсьлі паперкамі, пагражалі судамі. Пра школу не было чаго й думаць. Яны зь Лёсяй больш не выходзілі з кватэры і нікому не адчынялі. Ля дзьвярэй крычалі, паўтаралі нешта пра закон, закон о языках, языках, языках — усё гэта гучала нейкім трызьненьнем, нейкай малітвай па-стараславянску. Прітча во языцэх — круцілася ў галаве ў бацькі. Воязыцэх — паршывы язык, ублюдачны жаргон. Больш ніякіх саступак, ніякай гульні.

Калі грукат і крыкі рабіліся невыносныя, яны зь Лёсяй пачыналі сьпяваць. Яны сьпявалі ўсе іхныя песьні, пра ружу, пра хатачку зь лебяды, пра пагоню і пра трох сыночкаў. І чым гучней на тым баку патрабавалі адчыніць — тым больш дзірачак рабілася ў тых сьвісьцёлках, якія яны называлі цяпер сваімі галасамі.

«Ты вельмі прыгожа сьпяваеш».

«І ты, тата».

Аднойчы дзьверы разнасьцежыліся. Перад тым, як гэта адбылося (а трэск стаяў такі, што было ясна: замок ня вытрымае), бацька падышоў да балькона і паглядзеў праз бруднае шкло на вуліцу. Уцякаць не было куды. І ён сеў назад, прачытаўшы сваю малітву.

І вось у пярэднім пакоі выбухнула. Кватэра ўмомант запоўнілася людзьмі — быццам над іхнымі галовамі разарваўся нейкі мех з навагоднімі падарункамі ад лялечнай фабрыкі.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 61
Перейти на страницу:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 25 символов.
Комментариев еще нет. Будьте первым.
Правообладателям Политика конфиденциальности