chitay-knigi.com » Разная литература » Доктор Дождь - Виктор Борисович Гордей

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:
id="id26">

Беларусь – мая песня

Да Бога малітвы мае́,

У крыўдзе ён нас не пакіне, –

А ціхія песні свае

Спяваю для белай Багіні.

І хлеб, і віно на стале,

Квітнеюць ля хаты вяргіні, –

Усё нам ад Бога, але

Каханне ад белай Багіні.

Ці лёгкі твой крыж, ці цяжкі, –

Ніколі яго ты не скінеш.

Да Бога нясём мы грахі,

А шчасце да белай Багіні.

Нам сонечны Бог да нябёс

Расчыніць высокія сіні, –

Ад Бога Айчына і лёс,

А крылы ад белай Багіні!

***

Сустракай, гаспадыня, гасцей!

З добрым святам вас, добрыя людзі!

Сёння сумна нікому не будзе, –

Сустракай, гаспадыня, гасцей.

Мы не страцілі лепшых надзей,

Не забыліся песень вясёлых;

І усмешкай сваёй, як заўсёды,

Сустракай, гаспадыня, гасцей!

Толькі бачыцца трэба часцей, –

Будзе радасці сэрцам уволю;

І не мёдам, а хлебам і соллю

Сустракай, гаспадыня, гасцей!

Кветка-папараць побач цвіце,

Вочы радуюць нашыя дзеці;

Бачыць Бог, пажывём мы на свеце, –

Сустракай, гаспадыня, гасцей!

***

Даруй, Радзіма, што не маю сіл

Цябе ўпрыгожыть, як бы ты хацела,

Калі яшчэ не выпала насіць

Чарнобыльскую вопухаль у целе.

Сябе не буду лепшым я лічыць

За тое, што не кінуў маці хворай.

Не маю чым табе дапамагчы,

Але давай ціхенька пагаворым.

Шпурляе лёс у твары нам бяду,

Няўжо нам не хапа́е гора-ліха?

Да рук тваіх стамлёных прыпаду,

Да мовы тваёй сонечная і ціхай.

Даруй, Радзіма, і дапамажы

Нам, неразумным, мары свае здзейсніць.

Ты будзеш жыць!

І мы тут будзем жыць

У шчырасці, цярпенні і надзеі.

Ты будзеш жыць!

***

Не хіліце вы, хлопцы, галовы

У бутэльках не ўбачыўшы дна, –

Будзем жывы, як будзем здаровы,

Пагуляем яшчэ да відна!

            Пагуляем да ранку, браточкі,

            Не шкадуй, гаспадыня, віна,

            Пад аладачкі, пад агурочкі,

            Пагуляем яшчэ да відна!

                        Бо гамонка не ідзе,

                        Як у чарках суха,

                        Бо яшчэ наперадзе

                        Ночка-весялуха!

Не спяшайцеся, хлопцы, дадому, –

Не пагаслі ў вокнах агні.

Пагуляем яшчэ і вядома,

Не шкадуй свой баян, баяніст!

            Пагуляем да ранку, браточкі,

            Хай нацешыцца дзень-жартаўнік.

            Ах, аладачкі, ах, агурочкі –

            Не шкадуй свой баян, баяніст!

                        Усё у нас, як у людзей,

                        Паглядзі – паслухай,

                        А яшчэ наперадзе

                        Ночка-весялуха!

Не журыцеся, хлопцы, дарэмна, –

Чарка добрая рот не дзярэ.

Раніцо́й нас красуні прыгрэюць,

Бог даруе, а чорт не бярэ!

            Пагуляем да ранку, браточкі,

            Весяліцца у волю – не грэх;

            Ёсць аладачкі, ёсць агурочкі,

            Бог даруе, а чорт не бярэ!

                        На турботы будзе дзень,

                        Не вядзіце вухам,

                        Бо яшчэ наперадзе

                        Ночка-весялуха!

***

Лёсу белы абрус

Разасланы ў хаце,

На яго сабяру

Ўсе спажыткі-багацці.

Усё маё набыццё,

Ні хвілінкі не кіну, –

Усё жыццё, усё жыццё

Свежым вокам акіну.

            Тут і торба дарог,

            І вядзерца ўмення,

            І кахання – маленькая жменька.

Як любы беларус,

Захачу на прыволле

І раскіну абрус

На жытнёвае поле.

Мне жаўрук прапяе,

Прыпаду да прасцягу…

Усе жанчыны мае

Побач моўчкі прысядуць.

            Ёсць і кошык надзей,

            І кілішак цярпення,

            І кахання – маленькая жменька.   

А калі адляцець

Ад зямлі сабяруся,

Застанецца мой цень

На расшытым абрусе.

Мне далёка ісці,

Дабірацца да Бога,

Але змог запасці

Я у гэту дарогу.

            Кубак зорных нябёс,

            Бохан роднай зямелькі

            І кахання – маленькую жменьку.  

***

Мама чакае сустрэчы,

Думае только аб ёй,

Горкімі лекамі лечыць

Добрае сэрца сваё!

Я не самы лепшы сын, на жаль не самы, –

Добра ведае яна грахі мае…

Як там мама,

            Як там мама,

Як там мама, –

Ці ўсё добра, па-ранейшаму ў яе?

Прыйдзе ў старэнькую хату,

Здолее с даўняй тугой

Рэдкае маміна свята –

Свята вяртання майго!

Маме патрэбна не многа, –

Толькі захоўваць ад бед.

Хоць і не веру у Бога,

Буду маліць за цябе!

***

Паўвека прайшло па няроўнай дарожцы,

Як многа аддаць вы змаглі,

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

З таго, што крывёй здабылі.

Пакуты і страты адкінуць не можна,

Бо Вечны Агонь – не касцёр.

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

Няўжо вы забылі пра ўсё.

Хапае і часу, хапае і моцы, –

Мы ганьбім адзін аднаго.

Браты-пераможцы, браты пераможцы,

Не страцце братэрства свайго!

Балючае слова хлусні не памножыць,

Не знішчыць апошніх мастоў.

Ніхто і ніколі пакрыўдзіць не зможа

Братоў, але толькі братоў!

***

Зацвілі маладыя каштаны,

Упрыгожылі кветкамі май, –

Распытай пра мяне, мой жаданы,

У сябровак маіх распытай.

Наша сонца устала прыгожа

І прыгожа у меня на душы, –

Раскажы пра мяне, мой харошы,

Ты сястрыцы сваёй раскажы.

Я табе свае песні прапела,

Словы цёплыя добра ляглі, –

Пахвалі ты мяне, мой нясмелы,

Перад бацькам сваім пахвалі.

Зацвілі маладыя каштаны,

Палюбуйся на іх, паглядзі, –

Прывядзі ты мяне, мой каханы,

Да матулі сваёй прывядзі!

***

Мужчына углядаўся не раз

У вочы жанчыны цудоўнай

І доўга шукаў там адказ,

Які быў адной ёй вядомы.

            Ён рукі яе цалаваў,

            Пяшчотнымі песнямі песціў, –

            Ёй Бог прыгажосць аддаваў,

            Яна – набірала цярпення!

                        Ён ярка і шчодра гарыць,

                        Яна толькі ціха ўздыхае.

                        Мужчыну чакаюць сябры,

                        Жанчына – чакае кахання!

Ён свет сто разоў абыйшоў, –

Душа яе побач лятала.

Мужчына і словы знайшоў

Там, дзе іх жанчына паклала!

            Калі ўсміхнецца жыццё –

            Ім ластаўкі неба расчыняць

            І зможа мужчына ўсё,

            Калі будзе побач жанчына.

                        Нібы вызвалення свайго

                        Чакае, калі ўстрапянецца,

                        Ля моцнага сэрца яго

                        Жанчыны маленькае сэрца!

***

Маладыя за сталом,

Госці побач селі, –

Закружыла, загуло,

Павяло вяселле!

            Эх, падкінем дроўцаў,

            Чарачкі асушым.

            Налятайце, хлопцы,

            Адвядзіце ду́шу!

                        Маладое – маладым,

                        Эх, гады́-няго́ды, –

                        На вяселлі залатым

                        Пагулять ахвота!

Растаптаўшы чаравік,

Прамачы ў горле,

Каб музы́кі да крыві

Свае пальцы сцёрлі!

            Эх, падкінем дроўцаў,

            Пагуляем, бра́ткі.

            Не сумуйце, хлопцы,

            Весялей, дзяўчаткі!

                        Маладое – маладым,

                        Эх, гады́-няго́ды, –

                        На вяселлі залатым

                        Пагулять ахвота!

Маладым ад нас хвала, –

Каравай цудоўны!

Хопіць на

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:

Комментарии
Минимальная длина комментария - 25 символов.
Комментариев еще нет. Будьте первым.
Правообладателям Политика конфиденциальности